
Склад: 100% дыстылят каранёў дзівосіла
Лацінская назва: Inula
Спосаб атрымання: паравая дыстыляцыя
Водар: саладкавата-драўняны
Аб’ём: 50 мл (1.69 fl.oz.)
Паказанні да ўжывання:
• Догляд за скурай твару
• Догляд за валасамі
• Касметычныя сродкі (узбагачэнне, хатняя касметыка)
Спосабы ўжывання:
• Як тонік — распыліце на скуру шыі і твару пасля ўмывання, працярыце ватным дыскам, пры жаданні нанясіце яшчэ раз і пакіньце на скуры. Рэкамендуецца для штодзённага догляду. Падыходзіць для тлустай і праблемнай скуры.
• Для паласкання валасоў і іх абароны — выкарыстоўвайце гідралят для апаласківання з адначасовым масажам галавы для паляпшэння кровазвароту ў эпідэрмісе. Для абароны валасоў перад выхадам на вуліцу распыліце гідралят на валасы і дайце высахнуць. Асабліва рэкамендуецца ў асенне-зімовы перыяд.
• Для развядзення масак і убтанаў — развядзіце маску або убтан (аюрведычная паста для твару і цела) гідралятам да кансістэнцыі смятаны.
• Для ўзбагачэння касметычных сродкаў — дадайце неабходную колькасць гідралята ў шампунь, бальзам, скраб або выкарыстоўвайце у якасці вадкай фазы пры вырабе мыла з нуля.
• Як касметычны лёд — замарозьце гідралят у спецыяльнай форме для лёду, выкарыстоўвайце для працірання скуры дзеля звужэння пор і падцягвання скуры твару.
Асаблівыя ўказанні і супрацьпаказанні:
Супрацьпаказанні і алергічныя рэакцыі не выяўлены, аднак нельга выключаць індывідуальную адчувальнасць. Перад першым выкарыстаннем правядзіце тэст — нанясіце невялікую колькасць сродку на скуру (на запясце або згін локця). Пры неабходнасці можна разбавіць чыстай вадой у суадносінах 1:1. Падчас выкарыстання гідралята не рэкамендуецца адкрываць вечка — лепш выкарыстоўваць спецыяльны пульверызатар.
Намеснік дырэктара па вытворчасці
Кірко Сяргей Мікалаевіч
+375 33 6565262
Электронная пошта: etnoyainfo@gmail.com