Створана Прыродай, з клопатам аб кожным

Гідралят Шалфею лекавага

Склад: 100% дыстылят лісця шалфею лекавага
Лацінская назва: Salvia officinalis
Спосаб атрымання: паравая дыстыляцыя
Водар: саладкавата-мядовы
Аб’ём: 50 мл (1.69 fl.oz.)

Паказанні да ўжывання:

• Догляд за скурай твару
• Догляд за валасамі
• Касметычныя сродкі (узбагачэнне, хатняя касметыка)

Спосабы ўжывання:

Як тонік — распыліце на скуру шыі і твару пасля ўмывання, працярыце ватным дыскам, пры жаданні нанясіце яшчэ раз і пакіньце на скуры. Рэкамендуецца для штодзённага догляду. Падыходзіць для тлустай і праблемнай скуры.
Для паласкання валасоў і іх абароны — выкарыстоўвайце гідралят для апаласківання з адначасовым масажам галавы для паляпшэння кровазвароту ў эпідэрмісе. Для абароны валасоў перад выхадам на вуліцу распыліце гідралят на валасы і дайце высахнуць. Асабліва рэкамендуецца ў асенне-зімовы перыяд.
Для развядзення масак і убтанаў — развядзіце маску або убтан (аюрведычная паста для твару і цела) гідралятам да кансістэнцыі смятаны.
Для ўзбагачэння касметычных сродкаў — дадайце неабходную колькасць гідралята ў шампунь, бальзам, скраб або выкарыстоўвайце у якасці вадкай фазы пры вырабе мыла з нуля.
Як касметычны лёд — замарозьце гідралят у спецыяльнай форме для лёду, выкарыстоўвайце для працірання скуры дзеля звужэння пор і падцягвання скуры твару.

Асаблівыя ўказанні і супрацьпаказанні:

Супрацьпаказанні і алергічныя рэакцыі не выяўлены, аднак нельга выключаць індывідуальную адчувальнасць. Перад першым выкарыстаннем правядзіце тэст — нанясіце невялікую колькасць сродку на скуру (на запясце або згін локця). Пры неабходнасці можна разбавіць чыстай вадой у суадносінах 1:1.

Умовы захоўвання:

Захоўваць у цёмным, прахалодным месцы. Адкрыты сродак варта захоўваць у халадзільніку не больш за 4–5 месяцаў. Падчас выкарыстання гідралята не рэкамендуецца адкрываць вечка — лепш выкарыстоўваць спецыяльны пульверызатар.

 

 

 

Кантакты


Намеснік дырэктара па вытворчасці

Кірко Сяргей Мікалаевіч

+375 33 6565262

Электронная пошта: etnoyainfo@gmail.com